header-02
  • slider1.jpg
  • slider2.jpg
  • slider3.jpg
  • slider4.jpg
  • slider5.jpg
  • slider6.jpg

  • Правілы карыстання Расонскай раённай бібліятэкай распрацаваны ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь", Законам аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах і іншымі заканадаўчымі актамі. Правілы карыстання бібліятэкай рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання, парадак доступу да яе фондаў, правы і абавязкі карыстальнікаў і бібліятэкі.
  • Расонская раённая бібліятэка забяспечвае бібліятэчнае, даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне абанентаў, у тым ліку ўстаноў, арганізацый, аказвае дадатковыя бібліятэчныя і інфармацыйныя паслугі на платнай аснове.
  • Права на карыстанне бібліятэкай мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага статусу, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці.

Парадак запісу карыстальнікаў у бібліятэку

  • Пры запісу карыстальнік павінен азнаёміцца з Правіламі карыстання бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне сваім подпісам на фармуляры.
  • Пры запісе ў бібліятэку грамадзяне прад'яўляюць пашпарт.
  • Рэгістрацыйныя формы афармляюцца супрацоўнікам бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.
  • Дзеці і падлеткі абслугоўваюцца ў раённай дзіцячай бібліятэцы.

Правы карыстальнікаў

Карыстальнікі маюць права:

  • атрымліваць дакументы з фондаў бібліятэкі ў часовае карыстанне, звяртацца да электронных інфармацыйных рэсурсаў;
  • бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе бібліятэчных фондаў праз сістэму каталогаў, картатэк, баз дадзеных і іншыя формы інфармавання;
  • бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі;
  • заказваць дакументы або іх копіі праз міжбібліятэчны абанемент (МБА) з іншых бібліятэк на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў і выкарыстоўваць у чытальных залах;
  • прымаць удзел ва ўсіх сацыякультурных мерапрыемствах бібліятэкі, падрыхтаваных для чытачоў;
  • карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платных, згодна з Палажэннем аб платных паслугах;
  • звяртацца да адміністрацыі бібліятэкі па пытаннях, звязаных з арганізацыяй абслугоўвання.
  • Выдача дакументаў з аддзела абанемента ажыццяўляецца карыстальнікам бібліятэкі з рэгістрацыяй (прапіскай) у г.п. Расоны або Расонскім раёне, у колькасці не больш за пяць выданняў тэрмінам на 30 дзён. Чытачы маюць права падоўжыць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прад'яўлення ў цэласці і адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на дадзены дакумент.
  • Асобы, якія не маюць рэгістрацыі ў г.п. Расоны або Расонскім раёне, могуць карыстацца літаратурай толькі ў чытальнай зале бібліятэкі.

Абавязкі карыстальнікаў бібліятэкі

Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны:

  • выконваць Правілы карыстання бібліятэкай;
  • беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў, маёмасці і абсталявання;
  • пры атрыманні дакументаў праглядаць іх і, у выпадку выяўлення пашкоджання, неадкладна паведамляць пра гэта бібліятэкару;
  • вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкай тэрмін;
  • праходзіць перарэгістрацыю карыстальнікаў у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым бібліятэкай, пры перарэгістрацыі прадстаўляць пашпарт.
  • Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца.

Карыстальнікам забараняецца:

  • наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага, наркатычнага ап'янення;
  • уносіць у бібліятэку рэжучыя і колючыя прадметы;
  • ўваходзіць у бібліятэку з жывёламі, выключаючы карыстальнікаў - асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, - у суправаджэнні сабакі-павадыра;
  • выносіць з бібліятэкі дакументы, выдадзеныя для карыстання ў чытальнай зале, у тым ліку атрыманыя па МБА;
  • выносіць дакументы ў іншыя структурныя падраздзяленні без дазволу бібліятэкара;
  • карыстацца ў аддзелах абслугоўвання сродкамі мабільнай сувязі;
  • выкарыстоўваць асабістыя капіравальныя прыборы, сканеры, гуказапісвальную, фота- і відэаапаратуру;
  • парушаць нормы грамадскіх паводзін: абражаць супрацоўнікаў і іншых карыстальнікаў, парушаць цішыню і парадак ў аддзелах, курыць у памяшканнях бібліятэкі.
  • У выпадку страты або пашкоджання дакументаў з фондаў бібліятэкі карыстальнікі павінны замяніць іх адпаведна такімі ж ці прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі, а пры немагчымасці - кампенсаваць страты ў 10-кратным памеры ад цаны выдання на момант замены.
  • Чытачы, якія парушаюць Правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмін, устаноўлены адміністрацыяй бібліятэкі.
  • Карыстальнікі, якія нанеслі шкоду маёмасці бібліятэкі (камп'ютэры, аргтэхніка, мэбля і інш.), кампенсуюць нанесены ўрон у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Правы і абавязкі бібліятэкі па абслугоўванні чытачоў

Бібліятэка мае права:

  • ўносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы карыстання бібліятэкай;
  • вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў і іншых інфармацыйных рэсурсаў, а таксама рэжым доступу да іх;
  • ўсталёўваць і прымаць меры па кампенсацыі ўрону, нанесенага чытачамі фонду бібліятэкі;
  • ажыццяўляць дзейнасць для пашырэння пераліку паслуг, у тым ліку платных.

Бібліятэка абавязана:

  • абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці з Правіламі карыстання бібліятэкай;
  • інфармаваць абанентаў аб усіх відах паслуг, якімі забяспечвае бібліятэка, і аб зменах у рэжыме яе работы, у тым ліку і праз афіцыйны сайт бібліятэкі;
  • сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бібліятэку выдадзеных чытачам матэрыялаў;
  • ажыццяўляць чарговую выдачу дакументаў праз абанемент толькі пасля атрымання ад чытача раней выдадзеных яму матэрыялаў, тэрмін карыстання якімі скончыўся;
  • забяспечваць высокую культуру абслугоўвання і спрыяльныя ўмовы працы;
  • захоўваць канфідэнцыяльнасць звестак пра карыстальнікаў і іх інфармацыйных запытах.

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2019-01-20

Зарегистрировалось:

559

:
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby1
vlib
ncpigovby