header-02
  • slider1.jpg
  • slider2.jpg
  • slider3.jpg
  • slider4.jpg
  • slider5.jpg
  • slider6.jpg

Рыбакова Наталья ГеннадьевнаДзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна» прадстаўлена раённай бібліятэкай, дзіцячай, 8 сельскімі бібліятэкамі-філіяламі, 2 бібліятэкамі-клубамі.
Раённая бібліятэка заснавана ў 1926 годзе пры народным Доме. На той час ўсяго 160 чалавек наведвала яе, а кніжны фонд складаў 3087 экзэмпляраў. Акрамя таго, па вёсках працавалі 20 бібліятэк-перасовак. Яшчэ праз 10 гадоў адкрыліся і хаты-чытальні. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны праца бібліятэкі была спынена і аднавілася толькі ў 1947 годзе. Для прыцягнення чытачоў праводзіліся чытацкія канферэнцыі, літаратурныя вечары, бібліяграфічныя агляды і іншыя мерапрыемствы.
У 1965 годзе быў адноўлены Расонскі раён і бібліятэка стала метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк раёна. Вялікую ўвагу супрацоўнікі бібліятэкі надавалі выхаванню моладзі на прыкладах старэйшага пакалення. Расла колькасць чытачоў, павялічваўся кніжны фонд. У 1968 годзе ён склаў 28789 экзэмпляраў, якімі актыўна карысталіся 1612 чалавек.
На сённяшні дзень у Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме Расонскага раёна працуе 24 работніка. Бібліятэкі знаходзяцца ў вёсках Забор'е і Янкавічы, у аграгарадках Гарбачэва, Дворышча, Клясціцы, Краснаполле, Сяляўшчына і Сакалішча, бібліятэкі-клубы ў вёсках Кавалі і Галубова.
Дзіцячая бібліятэка размешчана па адрасе г.п. Расоны, вул. Машэрава, 3. Раённая бібліятэка - вул. Савецкая, 5.
Таксама ў распараджэнні раённай бібліятэкі маецца бібліёбус - «бібліятэка на колах», якая дазваляе дастаўляць літаратуру жыхарам нават самых аддаленых вёсак раёна.
Галоўная мэта бібліятэкі дня сённяшняга - бібліятэчна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае забеспячэнне інфармацыяй жыхароў раёна, прапаганда дзейнасці мясцовых заканадаўчых і выканаўчых органаў улады. У раённай, Клясціцкай, Краснапольскай і Сяляўшчынскай бібліятэках знаходзяцца Цэнтры прававой інфармацыі, якія дазваляюць карыстальнікам заўсёды быць у курсе апошніх навін «Мира Права». Усе бібліятэкі раёна займаюцца не толькі зборам і захаваннем дакументаў і друкаваных выданняў, але і з'яўляюцца адукацыйнымі, навуковымі, культурнымі і інфармацыйнымі цэнтрамі. Мы, як і іншыя бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, аказваем садзейнічанне ў адраджэнні нацыянальнай культуры, захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны, распаўсюджванні ведаў - менавіта з гэтага і складаецца наша асноўная дзейнасць.

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2018-12-19

Зарегистрировалось:

550

:
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby1
vlib
ncpigovby